На касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць цэментам, які наносіць шкоду муроўцы на вапне, — піша тэлеграм-канал Спадчына.
![На касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць з дапамогай цэменту, які наносіць шкоду муроўцы](https://reformby.org/wp-content/uploads/2024/07/2fe2a21e-1e8f-406a-9970-4150d1ec19aa.jpg)
Паводле тэхналагічнага працэсу, «спачатку трэба счысціць ружовую фарбу, якой у нас чамусьці любяць наводзяць парадачак на фасадах з чырвонай цэглы, а пасля ўжо перакладаць асобныя цагліны, калі яны разбурыліся (чаго не бачна), або наноў рабіць швы. А не тупа мазаць усё разам!».
![На касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць з дапамогай цэменту, які наносіць шкоду муроўцы](https://reformby.org/wp-content/uploads/2024/07/f12fa6e1-bc04-426f-8fbe-1ced72e6c135.jpg)
На адным з контрфорсаў бачны невялікі зандаж, які паказвае наколькі адрозніваецца колер мура ад колеру фарбы. Відаць, аўтэнтыка не спадабавался ўласніку…
![На касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць з дапамогай цэменту, які наносіць шкоду муроўцы](https://reformby.org/wp-content/uploads/2024/07/e49a6389-3253-4ca1-b2a6-acd67e87f4b6.jpg)
Гервяцкі касцёл, пабудаваны ў стылі неаготыкі ў 1999-1903 гадах, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, пашкоджанні яго фасаду недапушчальныя.
«Такую дзіч робяць на ім», — эмацыйна падсумоўвае аўтар тэлеграм-канала.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: