На фестывалі PRADMOVA назвалі пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі

Культура
Марыя Лазарчук. Праект кніжкі-карцінкі "Сонечны экспрэс". Фота: pradmova.

Падчас фестывалю PRADMOVA, які ў гэтыя дні (6-9 кастрычніка) праходзіць у Варшаве, у Музеі вольнай Беларусі працуе выстава фіналістаў і пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі ART PRADMOVA.

На фестывалі PRADMOVA назвалі пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі
Фрагмент экспазіцыі выставы фіналістаў і пераможцаў конкурсу ART PRADMOVA. Фота: Reform.by.

Ідэя вылучыць накірунак дызайну і прысвяціць яму больш увагі ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі нарадзілася з патрэбы пазнаёміць маладых беларускіх дызайнераў з беларускімі пісьменнікамі і выдаўцамі. У выніку ілюстратары атрымліваюць шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца бачнымі ў публічнай прасторы. Бо фестываль PRADMOVA некалі так і задумваўся — як месца сустрэч людзей, звязаных са стварэннем кніг.

На фестывалі PRADMOVA назвалі пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі
У намінацыі Арт-бук пераможцай стала Кацярына Дудко. Фота: pradmova.

Куратарка выставы Дзіяна Ігнаткова распавяла Reform.by, што ў экспазіцыі прадстаўлены маладыя дызайнеры, якія ўжо працуюць з выдавецтвамі ці хацелі б з імі супрацоўнічаць. Па выніках мінулагодніх конкурсаў такія калабарацыі сапраўды адбыліся, у выніку з’явіліся якасна аформленыя кнігі.

На фестывалі PRADMOVA назвалі пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі
Ілюстрацыі Дар’і Часлаўскай да малатыражнай аўтарскай ціхай кнігі «Чаканне». Фота: Reform.by.

На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кнігамі (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае), выкананыя ў любых тэхніках (выдадзеныя ці нявыдадзеныя); ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка (максімальна адзін твор/аб’ект, да 5 ілюстрацый на разгляд журы).

На фестывалі PRADMOVA назвалі пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі
Кацярына Пікірэня. З серыі ілюстрацый, прысвечаных штогадовым сплавам беларускіх літаратараў на байдарках. Фота: Reform.by.

Журы, якое складаецца з людзей, звязаных з кніжнай прадукцыяй, літаратараў і ілюстратараў, вызначыла 11 удзельнікаў, якія патрапілі ў шорт-ліст. З іх абралі пераможцаў у шасці намінацыях і адна аўтарка атрымала гран-пры.

У намінацыі Арт-бук пераможцай стала Кацярына Дудко;

Тыражная кніга (дызайн кнігі) — Анастасія Ткачова;

Ілюстрацыя (за найлепшую тэхніку выканання) — Марыя Лазарчук;

Ілюстрацыя (за наватарства/эксперымент) — Дана Мігунова;

Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы) — Дар’я Часлаўская;

Гран-пры атрымала Вольга Пранкевіч.

На фестывалі PRADMOVA назвалі пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі
Гран-пры атрымала Вольга Пранкевіч за комікс «Рак-пустэльнік шукае дом». Фота: pradmova.

Куратарам конкурсу з’яўляецца мастак і дызайнер Зміцер Герасімовіч.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: