Музей Марка Шагала атрымаў у падарунак кнігі з асабістай бібліятэкі творцы

Культура
Кнігі, перададзеныя ў дар музею марка Шагала. Фота: facebook.com/vitebsk.chagall

Музей Марка Шагала атрымаў у падарунак ад унучак мастака Мерэт і Бэлы Мэер больш за 60 кніг — некаторыя з іх утрымліваюць арыгінальную графіку творцы, — паведамляецца на старонцы ўстановы.

Прэзентацыя дару пройдзе ў Арт-цэнтры Марка Шагала ў дзень нараджэння мастака.

Нагадаем, што дзень нараджэння Марка Шагала адзначаецца 7 ліпеня.

У склад Музея Марка Шагала ўваходзяць два будынкі: Дом-музей Марка Шагала і Арт-цэнтр Марка Шагала.

Дом-музей Марка Шагала быў адкрыты ў 1997 годзе ў доме, які ў пачатку 1900-х гг. пабудаваў бацька мастака, тут Марк Шагал правёў свае юнацкія гады. У музеі прадстаўлены прадметы побыту мяжы XIX-XX стст., а таксама копіі архіўных дакументаў і работ мастака, якія распавядаюць пра жыццё Марка Шагала і яго сям’і ў Віцебску.

Арт-цэнтр Марка Шагала быў створаны ў 1992 годзе. Тут праводзяцца выставы работ Марка Шагала і збіраецца калекцыя яго твораў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: