«Мноства дамоў проста закопвалі»: беларуская фатографка Марыя Карнеенка стварае праект пра знішчаныя вёскі пасля Чарнобылю

Культура
Марыя Карнеенка. Фота: Reform.news.

Беларуская мастачка і фатографка Марыя Карнеенка, вядомая пра праекце Rattus Sapiens пра цывілізацыю пацукоў, стварае праект пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы. «Сотні вёсак былі знішчаны на забруджанай пасля аварыі тэрыторыі, у некаторых з іх засталіся толькі могілкі і царква», — распавяла яна на творчай сустрэчы 15 траўня ва ўроцлаўскай прасторы Szkliarnia. Аўтарку запрасілі з візітам ва Уроцлаў пасля ўдзелу ў фестывалі «Свята фатаграфіі».

Марыя Карнеенка ведае пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС праз гісторыю блізкіх. Родная вёска аднаго з яе сваякоў была знішчана напрыканцы 1980-х.

На забруджаных пасля катастрофы тэрыторыях было выселена і эвакуіравана больш 460 вёсак. Мноства дамоў проста закопвалі, — зазначае яна. — Каля хаты вырываўся катлаван, бульдозер скідваў дом у яму, і зверху яго закопвалі. Чыёсці жыццё, памяць аказваліся пахаванымі пад зямлёй.

«Мноства дамоў проста закопвалі»: беларуская фатографка Марыя Карнеенка стварае праект пра знішчаныя вёскі пасля Чарнобылю
Калаж з праекта пра Чарнобыль Марыі Карнеенка.

Марыі ўдалося зафіксаваць, як людзі сустракаюць Радуніцу ў «закапаных» вёсках.

Былыя вяскоўцы збіраюцца на могілках. Бо ўжо складана зразумець, дзе былі вуліцы, на месцы вёскі расце лес. Каб не забыць, дзе чый дом быў, людзі на дрэвах вешаюць розныя рэчы, стужкі, кветкі, цацкі. Мне складана зразумець зараз, у якім кірунку пойдзе праект, але тэма «закапаных» людскіх гісторый мяне турбуе.

«Мноства дамоў проста закопвалі»: беларуская фатографка Марыя Карнеенка стварае праект пра знішчаныя вёскі пасля Чарнобылю
Людзі сустракаюцца на Радуніцу. З праекта Марыі Карнеенка пра знішчаныя вёскі пасля Чарнобылю.
«Мноства дамоў проста закопвалі»: беларуская фатографка Марыя Карнеенка стварае праект пра знішчаныя вёскі пасля Чарнобылю
Кветка на месцы закапанага дома. З праекта Марыі Карнеенка пра знішчаныя вёскі пасля Чарнобылю.

Фатографка прызналася, што ў фокусе яе ўвагі і праект пра трансфармацыю заканадаўчых нормаў у аўтарытарных рэжымах. На гэта яе «натхнілі» навіны ў медыя. У адзін момант звычайны чалавек можа быць «прызнаны» злачынцам, экстрэмістам. Якім чынам адбываецца скажэнне нармальнасці? — мастачка задаецца гэтым пытаннем.

«Мноства дамоў проста закопвалі»: беларуская фатографка Марыя Карнеенка стварае праект пра знішчаныя вёскі пасля Чарнобылю
Падчас сустрэчы.

Марыя Карнеенка — фотамастачка з Беларусі, якая сёння жыве ў Польшчы. Праекты аўтаркі ўдзельнічалі ў міжнародных фотафестывалях, публікаваліся ў часопісах і медыя па фотамастацтве. У бліжэйшы час серыя Марыі Rattus Sapiens будзе дэманстравацца на фестывалі ў Жэшуве.

«Мноства дамоў проста закопвалі»: беларуская фатографка Марыя Карнеенка стварае праект пра знішчаныя вёскі пасля Чарнобылю
Марыя Карнеенка на сустрэчы (у цэнтры). Фота: Reform.news.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: