Мерч з прынтамі твораў сучасных беларускіх мастакоў? Чаму б і не? Мінская прастора «Вершы» пайшла на эксперымент

Культура
Фатограф Ігар Саўчанка з мадэлямі, якія дэманструюць майкі з прынтамі работ мастака. Фота: фейсбук прасторы "Вершы".

Майкі з прынтамі «Евы» Хаіма Суціна? Шоперы з «Аўтапартрэтам» Ван Гога? Байкі з рознакаляровымі «Мэрылін Манро» Эндзі Уорхала? Прыгожымі рэчамі — адзеннем, аксесуарамі — з выявамі вядомых твораў мастакоў сёння нікога не здзівіш. Але мінская прастора «Вершы» вырашылася на эксперымент на ніве папулярызацыі мастацтва — яна зрабіла калекцыю маек з прынтамі работ актуальных беларускіх мастакоў — прычым не жывапісцаў, а фатографаў і графікаў.

На адзенне былі нанесеныя прынты работ фатографаў Сяргея Кажамякіна, Ігара Саўчанкі, Вадзіма Качана, графікаў Марыі Сыракваш, Таццяны Савік, Сафіі Піскун і Міхаіла Дайлідава. Праект у пэўным сэнсе стаў пасляслоўем pop-up store — выставы-продажы твораў мастакоў, якая адбылася ў прасторы ў чэрвені.

Мерч з прынтамі твораў сучасных беларускіх мастакоў? Чаму б і не? Мінская прастора «Вершы» пайшла на эксперымент
Фатограф Сяргей Кажамякін і мадэль Даша Воранава ў майках з прынтамі работ Сяргея Кажамякіна. Фота: фейсбук прасторы «Вершы».

Але ж продаж маек з выявамі твораў фатографаў і графікаў можна разглядаць і як асобны праект-эксперымент. Нанесці прынты на аддзенне — ідэя не новая, але «Вершы» зрабілі стаўку на папулярызацыю сучаснага беларускага мастацтва і эксклюзіўнасць.

У калекцыі прадстаўлены па тры творы ад кожнага аўтара. То-бок, у серыі можна знайсці тры адзінкі аддзення з рознымі прынтамі аднаго мастака — калекцыя, што называецца, вельмі лімітызаваная. Каштуе адна майка прыстойна — 120 рублёў. Ці будзе попыт на такую прапанову?

На момант напісання матэрыялу Reform.by паведамілі, што майкі з прынтамі работ графіка Міхаіла Дайлідава ўжо распрададзены. Ёсць асобныя продажы ў іншых мастакоў.

Мерч з прынтамі твораў сучасных беларускіх мастакоў? Чаму б і не? Мінская прастора «Вершы» пайшла на эксперымент
Мадэль у майцы з прынтам работы Марыі Сыракваш. Фота: фейсбук прасторы «Вершы».
Мерч з прынтамі твораў сучасных беларускіх мастакоў? Чаму б і не? Мінская прастора «Вершы» пайшла на эксперымент
Мадэль у майцы з прынтам работы Вадзіма Качана. Фота: фейсбук прасторы «Вершы».

Але нам удалося пагутарыць з пакупніцай аддзення з выявай работы Ігара Саўчанкі. Дзяўчына, якая пагадзілася гаварыць на ананімных пачатках, патлумачыла, чаму яна гатова плаціць за выраб такі кошт.

Ініцыятыва рабіць мерч па выніках мастацкай імпрэзы ці ў падтрымку яе, — гэта ідэя мне падаецца слушнай, — падзялілася меркаваннем наведвальніца прасторы. — І мне падаецца, што гэта заўжды павінна ісці ў тандэме — мастацтва мае каштоўнасць і адпаведна сваю цану, кошт. Купляючы мерч — адзенне з прынтамі, аксесуары, я акурат падкрэсліваю каштоўнасць мастацтва той цаной, якую за яго плачу. Камерцыялізаваць мастацтва гэта нармальна — мастакі не павінны хадзіць «халоднымі і галоднымі».

Я заўжды намагаюся купляць мастацтва ў жывых мастакоў, — працягвае распавядаць дзяўчына, якая аказалася актыўным спажыўцом мастацтва. — Не важна ў якой форме — гэта работа мастака, ці мерч, ці яго паслуга. У прыватнасці, работы Ігара Саўчанкі мне падабаліся даўно і заўжды — а тут атрымоўваецца той варыянт, што фатаграфія аўтара будзе заўжды са мной.

І мне яшчэ падабаецца ў гэтых мерчавых штуках ідэя папулярызацыі мастацтва, — гаворыць субяседніца. — Гэта не банальны масмаркет — гэта ўнікальная работа — майкі з прынтамі вышэйназваных аўтараў існуюць у адным экзэмпляры. Больш за тое, акрамя таго, што ты носіш работу мастака на сабе, ты можаш стварыць з яе самастойна мастацкую працу, што я і зрабіла. Я кастамізавала, абрэзала майку пад сябе, як мне трэба — атрымаўся такі двайны арт.

Мерч з прынтамі твораў сучасных беларускіх мастакоў? Чаму б і не? Мінская прастора «Вершы» пайшла на эксперымент
Мадэль у майцы з выявай работы Сафіі Піскун. Фота: фейсбук прасторы «Вершы».

Але пры гэтым дзяўчына падкрэслівае, што для яе важная не толькі якасць рэчы.

Вялікая значэнне мае якое мастацтва папулярызуецца, і хто прадае той мерч, — звяртае яна ўвагу на этыку і клас прадаўца. — Я не буду купляць у таго, хто не супадае са мной па каштоўнасцях. Тут здарылася так, што супала ўсё: класны фатограф, ініцыятыва, майка, і малайцы пляцоўка, што робіць розныя актыўнасці ў Беларусі. 

Нягледзячы на падобных унікальных пакупнікоў, ці акажацца эксперымент удалым — усё ж пакажа час.

Сачыць жа за прасторай «Вершы» можна тут.

Мерч з прынтамі твораў сучасных беларускіх мастакоў? Чаму б і не? Мінская прастора «Вершы» пайшла на эксперымент
Мастачка Таццяна Савік і куратар Міхаіл Кулажанка ў майках з прынтамі работ Таццяны Савік. Фота: фейсбук прасторы «Вершы».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: