Мемарыяльная выстава Алеся Родзіна адкрыецца ў Палацы мастацтва

Культура
Алесь Родзін. Фота: Каця Ігнашэвіч. 34mag.net.

Выдатны беларускі мастак Алесь Родзін пайшоў з жыцця каля года таму — 19 снежня 2022-га. Сумная дата стала нагодай для мемарыяльнай выставы пад назвай «Эксперыментальны кантакт», якая адкрыецца 1 лютага ў Палацы мастацтва.

Мемарыяльная выстава Алеся Родзіна адкрыецца ў Палацы мастацтва
Алесь Родзін. Міфалагема. 2009-2010. Фота: facebook/dach.art.festival

Алесь Родзін быў аўтарам футурыстычных карцін і шматгадовым арганізатарам фестываляў эксперыментальнага мастацтва «Дах», спачатку ў Берліне, дзе больш за дзесяць гадоў быў рэзідэнтам арт-цэнтра «Тахелес», а пасля – у Мінску. У сталіцы Беларусі месцам правядзення фестываляў станавіўся Палац мастацтва.

Мастак-паплечнік Алеся Родзіна Зміцер Юркевіч згадвае Палац як «другі дом» і лічыць, што сімвалічна, што менавіта ў гэтым месцы будзе ўшаноўвацца памяць Алеся Родзіна вялікай выставай: «Выставай, якая ў дахаўскай нумералогіі атрымае код XXXV».

«Так супала, што роўна 25 год таму ў Палацы пачалася наша супраца з Алесем Родзіным (падрыхтоўка плошчаў палаца да правядзення фестываля перформанса «Навінкі» і першы сумесны перформанс), — згадвае Зміцер Юркевіч.

— 24 гады таму беларускія мастакі ў Берліне Ігар Ермакоў і Алесь Тарановіч запусцілі працэс падрыхтоўкі да выставы «ДАХ», якая ў 2003 дала старт міжнароднаму фестывалю саверсізму і ігдрасілізму «ДАХ», куратарамі якога ад таго часу былі мы з Алесем Родзіным.

20 год таму ў мурах Палаца мастацтва ледзь не адбыўся «ДАХ-4», які быў закрыты адразу пасля адкрыцця.

15 год таму на 40 дзён увесь Палац (і прылеглая тэрыторыя) стаў арэнай гладыятарскіх баёў мастакоў «усяго свету», якія вяліся ў межах фэсту «ДАХ-ІХ» «Ахвяры Мастацтва».

13 год таму на 25 дзён Палац пераўтварыўся ў лабараторыю па даследаванні «Цёмных таямніцаў мозга», якія вяліся ў межах фэста «ДАХ-ХІ».

9 год таму Палац амаль месяц папулярызаваў постаць нашага Героя Тадэвуша Рэйтана ў межах фэсту «ДАХ-XXVIII».

Заплюшчваю вочы на дзясяткі іншых нашых фэстаў і мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў чартогах Палаца мастацтва ад 2004 года да самага апошняга часу».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: