Мастакі Эвеліна Домніч і Дзмітрый Гельфанд прымуць удзел у вечары перформансаў, натхнёных эпохай Асветы ХVIII стагоддзя

Культура
Праект «Сілавое поле». Фота: instrumentinventors.

У Нідэрландах, у горадзе Хертогенбос, 8 чэрвеня пройдзе вечар перформансаў пад назвай «Раскрыццё алхіміі». Імпрэза адбудзецца ў былой сінагозе.

Ініцыятары праекта, а гэта Willem Twee Studios і Instrument Inventors Initiative, чэрпаюць натхненне ў тэатралізаваных дэманстрацыях навуковых эксперыментаў індустрыяльнай эпохі, якія ладзілі як у тагачасных салонах, так і на плошчах гарадоў.

«У часы, калі тэхналогіі, здаецца, развіваюцца ўсё больш хуткімі тэмпамі і часта адчуваюцца як пагроза для многіх, праграма накіравана на стварэнне прасторы, у якой аўдыторыя можа па-новаму ўзаемадзейнічаць з тэхналогіямі і адчуваць тое ж пачуццё зачаравання, што і ў часы асветы», — пазначае анатацыя праекта.

Сярод пяці калектываў-удзельнікаў — дуэт Эвеліны Домніч і Дзмітрыя Гельфанда, які ладзіў свае паказы таксама і ў Беларусі. Дуэт стварае мультысенсарныя інсталяцыі і перформансы, якія аб’ядноўваюць фізіку, хімію і інфарматыку са звышнатуральнымі філасофскімі практыкамі. У Хертогенбосе яны пакажуць свой твор «Сілавое поле».

 

У сілавым полі кроплі вады круцяцца амаль без руху, рэзаніруюць, выпараюцца і зноў збіраюцца ў сфероіды, тароіды і іншыя формы. У перформансе можна адначасова адчуваць і назіраць трохмернасць гуку, няўлоўную матэрыяльнасць вады, а таксама дынаміку кручэння нябесных і субатамных целаў.

Эвеліна Домніч нарадзілася ў Мінску і мае дыплом філасофскага факультэта БДУ. Дзмітрый Гельфанд родам з Санкт-Пецярбурга, у 1996 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра выяўленчых мастацтваў (кіно і відэа) Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У 1997 годзе яны сустрэліся ў ЗША.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: