«Майстэрня суполак» адбудзецца ў Вільні

CreateCulture Group запрашае беларускіх актывістаў і прадстаўнікоў творчага класа прыняць удзел у майстэрні суполак «СУП», якая адбудзецца ў Вільні 17-19 лютага і 17-19 сакавіка.

«СУП» падыходзіць як тым, хто ўжо стварыў суполку і хоча яе развіваць, так і тым, хто марыць аб стварэнні сваёй групы аднадумцаў і хоча набыць сістэматызаваныя веды, экспертнасць і матывацыю.

Удзельнікі:
— Даведаюцца аб асновах пабудовы супольнасці;
— Атрымаюць навыкі кіравання і матывацыі членаў каманды;
— Набудуць веды, як працаваць з вялікімі і малымі групамі, падтрымліваць станоўчую дынаміку ў суполках;
— Створаць свой праект ці івэнт у межах суполкі.

Дэдлайн прыёму заявак 31 студзеня ўключна, колькасць месцаў у праграме абмежаваная.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!