Магістрат «Кнігаўка» завершаны: на дапамогу выдавецтву сабралі каля 23 тысяч еўра

Культура

Дзеля аднаўлення дзейнасці выдавецтва Андрэя Янушкевіча ў Польшчы Беларуская Рада культуры запусціла магістрат «Кнігаўка», працягласцю 6 месяцаў.

На днях магістрат быў завершаны, а ў тэлекрам-канале «Беларускія магістраты» размясцілі справаздачу.

«За 6 месяцаў да магістрата далучылася 325 чалавек.

Сабраная сума на карысць “Кнігаўкі” — 103000 злоты (прыблізна 23 тыс. еўра).

За гэты час было выдадзена 13 кніг, наладжана рэгулярнае прадстаўніцтва беларускай кнігі на польскіх кніжных кірмашах, створаны сайт (хутка будзе запушчаны), запушчана ў распрацоўку некалькі важных кніжных серый.

Самая гучная з іх — дамова са Сцівенам Кінгам пра выданне ягоных кніг па-беларуску.

Таксама адноўленыя дамовы па працягу серый пра Гары Потэра і Ведзьмара, плануецца выданне «Валадара Пярсцёнкаў». Будуць у гэтым годзе і цікавыя кнігі ад беларускіх аўтараў.

Добрая палова гэтых спраў не рэалізавалася б так хутка, калі б не падтрымка магістратаў».

Задача праекта “Магістраты Культуры” — актывізацая культурнага жыцця беларускіх суполак у Польшчы праз запуск сістэмы самаарганізацыі магістратаў. Магістрат – гэта суполка ахвярадаўцаў, якія дамаўляюцца цягам канкрэтнага перыяду вызначанаю сумаю грошай падтрымліваць перспектыўны праект беларускай справы альбо дапамагаць развязанню пэўнай праблемы.

Цяпер існуюць два актуальныя магістраты — гэта падтрымка падлеткавага клуба ў Вроцлаве і платформы аўдыяэкскурсіяў па Беларусі, Літве і Польшчы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: