Лонданскі Barbican абвясціў аб сусветнай прэм’еры спектакля Беларускага Свабоднага тэатра «Дзікае паляванне караля Стаха»

«Лонданскі Barbican абвясціў аб сусветнай прэм’еры Беларускага Свабоднага тэатра, якая адбудзецца 14-16 верасня 2023 года на галоўнай сцэне аднаго з вядучых сусветных цэнтраў мастацтваў, — паведамляе рэжысёр і арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін. — Ёй стане спектакль «Дзікае Паляванне Караля Стаха» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча».

«Дзікае паляванне караля Стаха» — сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі, пазначаны жанрам «гатычны нуар». У спектаклі прымаюць удзел артысты з Беларусі і Украіны.

Спектакль ідзе на беларускай мове з англійскімі субтытрамі.

Творчая група:

  • Рэжысура, драматургія і адаптацыя тэксту – Мікалай Халезін
  • Сарэжысёр — Наталля Каляда
  • Кампазітар — Вольга Падгайская
  • Дырыжор — Віталь Алексяёнак
  • Сцэнаграфія і касцюмы – Мікалай Халезін і Надзея Саяпіна
  • Харэаграфія — Марыя Сазонава
  • Лібрэта — Андрэй Хадановіч
  • Кіраўнік вытворчасці — Эд Боргінс
  • Шоураннер — Святлана Сугака
  • Кіраўнік дырэктар  — Надзя Бродская
  • Прадзюсар — Юлія Сарві

Оперныя салісты:

  • Ілля Сільчукоў (барытон)
  • Тамара Калінкіна (сапрана)
  • Ірына Жыцінская (мецца-сапрана)
  • Олександр Фаркушак (барытон)
  • Дзмітрый Фошчанка (тэнар)

Акцёры:

  • Кацярына Вострыкава
  • Павел Гарадніцкі
  • Сяргей Квачонак
  • Марыя Сазонава
  • Станіслава Шаблінская
  • Раман Шыцько
  • Ігар Шугалееў

Музыканты:

  • Five Storey Ensamble ды іншыя творцы.

Квіткі можна набыць на сайце тэатра.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!