Лявон Вольскі паказаў адвэнт-каляндар салідарнасці з палітвязнямі

Культура

Ініцыятыва “Вольныя паштоўкі” падрыхтавала адвэнт-каляндар салідарнасці з палітвязнямі. Сёння яго паказаў прыхільнікам Лявон Вольскі, прапанаваўшы спампаваць, раздрукаваць або загрузіць у тэлефон і выканаць 25 заданняў. Такім чынам музыкант заклікае падтрымаць палітзняволеных, якім, на яго думку, надаецца замала ўвагі.

Сярод заданняў — малюнкі ў гонар мастака Алеся Пушкіна, чырвоныя вусны на знак салідарнасці з Марыяй Калеснікавай і ўсімі палітвязынкамі, данаты на калядныя падарункі дзецям палітзняволеных. Той, хто выканане 18+ заданняў, атрымае ўзнагароду.

“Напярэдадні Калядаў нашым палітвязьням, як ніколі, неабходная падтрымка. Бо Каляды — гэта чароўнае свята дзяцінства, сямейных сустрэчаў і падарункаў. Дык давайце зробім усё, каб нашыя зьняволеныя адчулі гэтае чараўніцтва, гэты цуд, гэтую непаўторную святочную атмасферу. Ну, хаця б крышачку адчулі. Давайце запалім сьвятло”, — заклікаў Лявон Вольскі.

У суполцы ў Instagram @v.pashtouki можна дзяліцца вынікамі марафону і атрымаць адказы на пытанні пра заданні. Хэштэгі марафону — #adventpashtouki #вольныяпаштоўкі.

Апошняе заданне будзе 25 снежня, на Каляды. Акурат у гэты дзень адбудзецца рэліз альбома групы VOLSKI “Лісты палітвязням”.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: