Лялечны тэатр «Леў і птушка» запрашае дзяцей і дарослых на спектаклі ў Беларускім Моладзевым Хабе

Культура

«Леў і птушка» — лялечны тэатр для дзяцей, які паўстаў у 2023 годзе ў Кракаве. Ён разлічаны на самага маленькага гледача — ад 3 гадоў. Заўтра каманда тэатра запрашае малечу Варшавы і іх бацькоў на яскравую інтэрактыўную пастаноўку «Казачны домік» — яна адбудзецца ў Беларускім Моладзевым Хабе.

«Навагодні цягнік адпраўляецца на станцыю «Чароўны свет казкі», — анансуюць падзею артысты новай тэатральнай ініцыятывы. — На гэтай станцыі вас чакаюць героі любімых народных казак: Зайка-трусішка, Касалапы Мішка, смелы Пеўнік, хітрая круцілька Ліса, дурны Воўк! Разам з героямі мы будзем весяліцца, спяваць, танчыць, дапамагаць героям спраўляцца з цяжкасцямі і нават спячэм самага сапраўднага калабка», — абяцае тэатр.

«Казачны домік» не першая пастаноўка дзіцячага лялечнага тэатра — летась «Леў і птушка» прадставілі публіцы спектакль «Дарога дадому», які палюбіўся гледачу.

Каманда падкрэслівае, што іх мэта — далікатнае знаёмства малечы са светам тэатра.

«Маленькія дзеці маюць патрэбу ў прыгожых музычных уражаннях, беражлівым і бяспечным становішчы, у простых зразумелых гісторыях і сюжэтах, дзе ёсць дабро і цеплыня, сяброўства і падтрымка, шчырыя эмоцыі і пачуцці, цікавасць да сябе і міру, — даносяць артысты сваю пазіцыю. — Мяккае і далікатнае знаёмства з тэатрам арыентавана на тое, каб першы спектакль не напалохаў малечу і далей ён сам развіваў у сабе творчае ўяўленне і ўсвядомленасць. Ва ўсе спектаклі мы ўкладваем шмат любові і клопату пра самых маленькіх гледачоў».

Набыць квіткі на заўтрашнія спектаклі лялечнага тэатра «Леў і птушка» ў Беларускім Моладзевым Хабе (Dożynkowa, 6a) можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: