У суботу, 22 чэрвеня, ва Уроцлаве пакажуць літаратурны спектакль «Без Айчыны». Адбудзецца прэм’ера паэмы «Каляды» і прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева «Без Айчыны».
Паэму прачытае сам аўтар ў суправаджэнні касмічных гукаў ханга — інструмента, што таксама не мае айчыны, і мастацкага відэаафармлення — жывых ілюстрацый, што будуць з’яўляцца і знікаць на вачах гледачоў. Прагучаць вершы.
Чытае — Уладзімір Някляеў
Музычнае афармленне – Дзмітрый Дуганаў (ханг)
Мастацкае відэаафармленне — Аляксандра Канафальская
Уваход — данаты ад 50 злотых гатоўкай.
Дата: 22 чэрвеня
Час: дзверы — 17.30, пачатак — 18.00 (час мясцовы)
Месца: Клуб Proza, Przejście Garncarskie 2, Уроцлаў
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: