Літаратурны монаспектакль «Сшытак першы. Помста», прысвечаны паўстанню Каліноўскага, адбудзецца ў Вільні

27 і 28 студзеня фрык-тэатр «Ex tempore» і Васіль Калач прэзентуе ў Вільні літаратурны монаспектакль «Сшытак першы. Помста» — фантастычныя апавяданні па матывах гісторыі і рэчаіснасці паводле тэкстаў В. Шэрага.

«Адметнасць і тэкстаў, і пастаноўкі ў тым, што яны і пра беларускую гісторыю, і пра сучаснасць. Пра новы погляд на гістарычныя паралелі.

Не праз лінзу вядомай гістарычнай постаці, а цераз мадэляванне позірку скрозь постаці гераізаваных шараговых удзельнікаў гістарычных падзей.

Тут пераклікаецца перажытае беларусамі ў апошнія тры гады і перажытае нашымі продкамі ў часы Паўстання 1863-64 гадоў.

А менавіта, гвалт, рэпрэсіі, крыўда і боль, незламаны гонар і жаданне помсціць. І пытанне – што далей?» — апісваюць дзею аўтары.

Адбудуцца два спектаклі:

  • першы ў суботу, 27 студзеня, у «Карчме 1863» (Boksto g., 2, Вільня) а 19-й гадзіне. Данаты вітаюцца. Рэгістрацыя тут.
  • другі ў нядзелю, 28 студзеня, а 18-й гадзіне ў «Доме легенд» (недалёка ад карчмы на Subačiaus g. 15/2, Вільня). Квіткі тут.

Пасля заканчэння абодвух спектакляў адбудзецца абмеркаванне.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!