Арганізатары Прэміі Ежы Гедройця выклалі кароткі спіс намінантаў.
У шасцёрку наймацнейшых пісьменнікаў XII сезона літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця ўвайшлі:
- Алег Дашкевіч з кнігай «З вышыні птушынага палёту» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
- Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт» (Мінск: выдавецкая ініцыятыва «Вільма» супольна з Р. Цымбераў, 2022)
- Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022)
- Сцяпан Стурэйка з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя» (Мінск: Янушкевіч, 2022)
- Іна Снарская з кнігай «Зачараваны скарб» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
- Макс Шчур з кнігай «Там, дзе нас няма» (Логвінаў, 2022)
Журы прэміі ў 2023: Андрэй Хадановіч, Катажына Дрозд-Урбаньска, Ціхан Чарнякевіч, Ева Вежнавец, Сяргей Кавалёў.
Прэмія Ежы Гедройця – найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу мастацкай ці дакументальнай прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: