Купала ў Ялце, Брыль у Неапалі — у Мінску адкрываецца выстава фотаздымкаў беларускіх літаратараў на адпачынку

Культура
Фота: ncsm.by/calendar

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава «Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях».

Непарадныя здымкі Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Танка ў час летняга адпачынку Цэнтр сучасных мастацтваў пазычыў у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Экспазіцыю выставы будуюць ва унісон са словамі Максіма Танка: «Чытаю біяграфіі нашых класікаў. Многіх я знаў асабіста. Як іх залізаныя і прычасаныя партрэты розняцца ад тых, якімі яны былі ў сапраўднасці людзьмі, у меру святымі і ў меру грэшнікамі, а не нейкімі манекенамі?».

«Калі ўбачыць фота маладых Янкі Брыля ў Неапалі ці Уладзіміра Дубоўкі і Янкі Купалы на пляжы ў Ялце, ці гэта памяняе ўяўленне пра іх?» — запытваюць куратары выставы.

Купала ў Ялце, Брыль у Неапалі - у Мінску адкрываецца выстава фотаздымкаў беларускіх літаратараў на адпачынку

У назве выставы закладзена некалькі сэнсаў. ««Мора» беларуса (мора рэальнае – з «пацалункамі салонай марской вады» (Уладзімір Караткевіч) – ці выдуманае, метафарычнае – «зялёнае мора ржаных каласоў» (Якуб Колас) – гэта мара ці ўспамін пра лета, прастору, запоўненую сонцам і яркімі колерамі, прыемны адпачынак», — паведамляе анатацыя.

Дакументальныя фатаграфіі «разбавяць» творамі мастакоў з фондаў НЦСМ.

Адкрыццё выставы адбудзецца 28 снежня ў 17.30 у будынку НЦСМ на Някрасава, 3.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: