Культурная ініцыятыва Create Culture Group запускае новы праект «КінаКаляды48»

Культура

«Запрашаем вас стварыць цуд – падарыць беларусам і беларускам калядныя фільмы, каб зноў адчуць, што мы разам марым пра дабрыню, нягледзячы на адлегласць паміж намі», – заклікаюць арганізатары.

КінаКаляды48 — гэта чэлендж для ўдзельнікаў любой падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і зманціраваць гатовы калядны гульнявы кароткаметражны фільм за 48 гадзін.

Такім чынам можна стварыць сапраўдны фільм і атрымаць кантракт на дыстрыб’юцыю. Патрэбна толькі ўласная каманда, рэгістрацыя, якая адкрыта да 16 снежня, і жаданне здымаць каляднае кіно.

Усе фільмы будуць паказаны ў Вільні 23 снежня ў кінатэары Pasaka. Таксама паказы плануюцца ў Варшаве і іншых гарадах.
Асноўнай лакацыяй стане Вільня, але таксама вітаюцца анлайн удзельнікі і ўдзельніцы.

Колькасць каманд абмежавана.

Удзел платны – 50 еўра з каманды. Аднак калі ў камандзе тры або болей студэнтаў з улікам лідара / лідаркі, то кошт змяншаецца да 25 еўра з каманды. Грошы пойдуць на прызавы фонд, а таксама на арганізацыю чэленджа і вялікага паказу ў Вільні, арэнду дадатковага абсталявання.

Колькасць удзельнікаў у камандзе не абмежавана, але абавязковай павінна быць наяўнасць трох пазіцый: прадзюсара, рэжысёра і аператара. Здымаць можна на ўсё што заўгодна – ад фотакамеры да тэлефона.

Таксама прадугледжаны прызы: 300 еўра на рэалізацыю наступных праектаў, тры ментарскія сесіі па дыстрыб’юцыі, фандрайзінгу і прадзюсіраванні кіно, спецпрыз ад Running Turtle Company – кантракт на дыстрыб’юцыю і паказ фільма на Еўрапейскім кінарынку ў Берліне.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: