kultmapka.me сабрала больш за 200 знакавых мясцінаў звязаных з беларусамі

Стваральнікі агрэгатара беларускага бізнесу замежжа bymapka стварылі мапу гістарычных мясцінаў беларусаў па-за межамі нашай краіны — kultmapka.me.

На дадзены момант на мапе сабрана больш за 220 знакавых мясцінаў для беларускай гісторыі:

  • Беларускія палацы, касцёлы і цэрквы;
  • Помнікі і месцы пахавання нашых продкаў;
  • Будынкі, дзе жылі знакамітыя беларусы і працавалі беларускія ўрадавыя арганізацыі;
  • Больш за 30 музеяў, дзе прадстаўленыя творы і рэчы вядомых беларусаў.

Артэфакты беларускай гісторыі ўжо знойдзеныя больш чым у 30-ці краінах. І галоўнае: кожны можа дадаць на мапу іншы беларускі аб’ект, якога пакуль там няма, каб спадчына беларусаў была пазначаная ў кожнай краіне свету.

«Задача – дапамагчы землякам адшукаць месцы, звязаныя з Беларуссю, глыбей даведацца пра ўласную гісторыю і культуру, усвядоміць уклад ураджэнцаў нашых зямель у гісторыю і культуру іншых краін і ўсяго свету», – пішуць стваральнікі.

Паглядзець беларускія гістарычныя мясціны ў замежжы і дадаць вядомыя вам можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!