У вёсцы Белая Царква на Віцебшчыне ўжо другі раз запар адмянілі папулярны міжнародны фэст SPRAVA — свята, накіраванае на ўзаемадзеянне з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі.
— Фестываль пераносіцца на 2025 год па не залежных ад нас прычынах, — патлумачылі арганізатары.
Фестываль пачынаўся як невялікі арт-пікнік, уладкаваны новымі жыхарамі Белай Царквы на паўвостраве каля вёскі, паступова ператварыўся ў цудоўны опэн-эйр Беларусі. У 2022 годзе, калі фестываль праводзіўся крайні раз, квіткі былі распрададзены задоўга да пачатку. Тады на фестывалі былі запланаваны пяць сцэн-прастор, тэатр, запіс падкаста, гутаркі з аўтарамі кніг, публічныя чытанні, ціхія экскурсіі, маркет рамеснікаў, майстар-класы, сустрэчы з арнітолагам і шмат іншых актыўнасцяў.
Цяпер арганізатары запрашаюць прыязджаць на паўвыспу, каб пазнаёміцца яшчэ з адным праектам — Sad Orchestra.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram