Кнігу «Алесь Бяляцкі» можна замовіць на Allegro з 26 краін Еўропы. Яна была надрукаваная ў выдавецтве «Полацкія лабірынты» якраз перад цырымоніяй уручэння Нобелеўскай прэміі міру 10 снежня 2022 года.
«Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць, — паведамляецца ў анонсе. —
У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама зьмяшчае выказваньні паплечнікаў Алеся. Гэта дыялог зь ім, даніна павагі нашаму сябру і калегу, магчымасьць сказаць яму «дзякуй»».
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: