Кнігу актывіста анархічнага руху і палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» пераклалі на ўкраінскую мову

Культура
Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Пра пераклад кнігі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» на ўкраінскую мову распавёў у інтэрв’ю @byplradio беларускі дабраахвотнік Яўген Жураўскі.

Яўген паведаміў, што будзе шукаць спосабы распаўсюджваць гэты пераклад, бо кніга магла б дапамагчы частцы ўкраінскага грамадства зразумець тое, што адбываецца ў Беларусі.

Кнігу Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» выпусціла выдавецтва «Радыкальная тэорыя і практыка» ў 2013 годзе.
Ігар Аліневіч упершыню быў асуджаны ў 2010 годзе, пасля чаго напісаў дзённік, які быў выдадзены на рускай мове і перакладзены на беларускую і іншыя еўрапейскія мовы.

У кнігу, акрамя турэмнага дзённіка, увайшлі і артыкулы Аліневіча, у якіх ён разважае пра становішча ў Беларусі, сістэму правасуддзя, палітвязняў і анархічны рух.

У 2022 годзе Ігара Аліневіча асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: