Першай госцяй «Кніжнага клуба» стане Наста Карнацкая, перакладчыца, літаратурная аглядальніца і вядучая падкаста Bellit. У траўні ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў яе дэбютны пераклад — раман Стывена Кінга «Ззянне».
Кніжны клуб пройдзе ў нефармальнай абстаноўцы. Абмяркуюць наступныя тэмы:
- як успрыманне твораў Стывена Кінга сапсавалі рускія пераклады 90-х гадоў;
- чаму Стывен Кінг — не папсовая літаратура;
- што хаваецца за пладавітасцю Стывена Кінга;
- нюансы перакладу рамана «Ззянне» на беларускую мову.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць зніжку на кнігу — 10 злотых + магчымасць купіць кнігу-сюрпрыз ад выдавецтва за 1 злотых.
Паколькі кнігарня невялікая, абавязковая папярэдняя рэгістрацыя.
Праект стаў магчымы пры фінансавай падтрымцы горада Варшавы і Старамесцкага Дома культуры ў межах конкурса «Улюбёная кнігарня Варшавы».
Дата: 26 ліпеня
Час: 17.00
Месца: Кнігарня «Кнігаўка» (Варшава, Kłopotowskiego, 4)
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: