Кніга Змітра Саўкі адзначана ў конкурсе на найлепшую навуковую манаграфію кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

Манаграфія Змітра Саўкі «Фанэтычна-графічная адаптацыя запазычаньняў у беларускай мове», выдадзеная кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, адзначана ў конкурсе на найлепшую навуковую манаграфію па беларускай і ўкраінскай культуры імя Мялеція Сматрыцкага, што адбываецца пад патранатам рэктара Варшаўскага ўніверсітэта.

Гэта была тэма кандыдацкай дысертацыі Змітра Саўкі, якую ён не паспеў абараніць.

Узнагароду ўручаюць за найлепшую навуковую манаграфію.

Заўчасна памерлы аўтар кнігі атрымаў узнагароду In memoria за ўсю сваю дзейнасць дзеля развіцця беларускай мовы.

Манаграфія Змітра Саўкі. Фота: polskieradio

Сярод лаўрэатаў конкурсу быў таксама выпускнік і сябар кафедры беларусістыкі — доктар Міраслаў Янковяк, узнагароджаны за манаграфію «Лексыка беларускіх гаворак Літвы. Моўная спадчына балта-славянскага памежжа».

Міраслаў Янковяк — польскі мовазнавец, супрацоўнік Чэшскай Акадэміі навук.

Зміцер Саўка (1965-2016) — беларускі мовазнавец. Працаваў выкладчыкам у лінгвістычным універсітэце, стыль-рэдактарам на «Радыё Рацыя», вёў аўтарскую праграму «Моўнік» на тэлеканале «Белсат». Стваральнік моўнага сэрвісу «Добрапіс», які дапамагае выпраўляць памылкі ў тэкстах на беларускай мове.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.