Кніга Сашы Філіпенкі «Цкаванне» («Травля» — у рускім арыгінале) трапіла ў праграму Shoot the book! («Здымай кнігу!») Канскага кінафестывалю, паведамляе bellit.info са спасылкай на Actualitté.
Праграма Shoot the book! дазваляе праводзіць сустрэчы кнігавыдаўцоў і прадзюсараў з мэтай экранізацыі кніг. У гэтым годзе на Канскім кінафестывалі 16 і 17 мая 2024 года будзе прадстаўлена 18 кніг з Францыі, Швейцарыі, Аўстраліі, ЗША, Украіны, Германіі, Швейцарыі, Тайваня.
Саша Філіпенка заяўлены ад Швейцарыі.
«Раман маладога беларускага аўтара, які быў апублікаваны ў 2016 годзе, нарэшце перакладзены на нямецкую мову, запоўніўшы важны прабел у нашым разуменні бягучых падзей ва Усходняй Еўропе. У той час некаторыя крытыкі называлі кнігу перабольшанай, але цяпер кніга актуальная як ніколі, і цяпер яна цалкам паглынутая рэальнасцю», — піша ў анатацыі рамана Сільвія Ёнгеблод.
Раман Сашы Філіпенкі быў перакладзены на нямецкую мову і надрукаваны ў выдавецтве Diogenes у 2022 годзе. Кнігі пісьменніка, які цяпер жыве ў эміграцыі, выйшлі больш як на дзесяці мовах.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: