Кам’юніці «Культурны Код» запрашае ўдзельнікаў на анлайн-пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры

Культура

Супольнасць «Культурны код», што аб’ядноўвае дзеячаў культуры і айцішнікаў, распачала рэгістрацыю ўдзельнікаў на анлайн-пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры. Мерапрыемства мае адбыцца ў ZOOM 23 лістапада (чацвер) а 17:00 CET / 18:00 Вільня / 19:00 Мінск.

Запрашаюцца да ўдзелу як дасведчаныя каманды, так і навічкі. Можна мець як гатовы праект (нават з MVP!), так і ідэю на стадыі распрацоўкі. Можна прадставіць задумку, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі, — звяртаюць увагу арганізатары.

Прыкладны таймінг — 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.

У гэтым сезоне ўдзельнікі чата выбіраюць 2 самыя цікавыя праекты кожнага з пітчынгаў. Прыз за 1 месца — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і гэтак далей); за 2 месца — тэст праекта ад профільнага спецыяліста.

Дэдлайн прыёму заявак – 21 лістапада. Зарэгістравацца можна тут.

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: