6 верасня лідар панк-гурта «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі распачынае турнэ па Еўропе. Брэсцкі музыкант трымае курс на Нямеччыну, але ў раскладзе гастроляў таксама Аўстрыя, Бельгія, Чэхія і Швейцарыя. Творца выступіць з акустычнымі канцэртамі ў дзевяці гарадах Заходняй Еўропы.
Толькі 17 жніўня музыка выступіў з атмасферным канцэртам у Варшаве. А 9 жніўня «Дай Дарогу!» прэзентавалі новы кліп на песню «Труна на колах», у якім візуалізавалі вяртанне беларусаў дадому. Музыканты назвалі кампазіцыю «гучным маніфестам, упэўненнасцю ў тым, што справядлівасць абавязкова пераможа».
«Дай Дарогу!» — беларускі панк-рок гурт з Брэста, заснаваны ў 1998 годзе. У даробку калектыва — сем студыйных альбомаў, музычныя ўзнагароды і адзнакі, шматлікія затрыманні супрацоўнікамі міліцыі лідара гурта Юрыя Стыльскага, «эстрэмісцкія» кліпы і песні.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram