Этна-эмбіент праект Parus выклаў у сеціва новы альбом, у якім яднаецца старажытны беларускі спеў і электронная музыка

Культура
Антон Анішчанка і Ганна Сілівончык. Скрын з відэа.

Цвырканне цыкадаў, цурчанне вады, шоргат травы, спевы птушак, пералівы старых цымбалаў, трэск вогнішча і — жаночы голас, які спявае беларускую песню… Электронная музыка толькі адцяняе, заглыбляе створаны гукавы ландшафт, нагадваючы пра тое, як выглядае ў гуку беларускі краявід. Этна-эмбіент праект Parus, у складзе якога музычны прадзюсар Антон Анішчанка і спявачка, этнограф Ганна Сілівончык, сёння прэзентавалі на лічбавых пляцоўкай медытатыўны і пранізлівы альбом Zara.

У эміграцыі гэты альбом слухаць нават балюча. Бо ён нагадвае пра страчаны гукавы ландшафт беларускага краю — той, які, здаецца, так блізка, а паміж тым так далёка. Хтосьці можа сказаць, маўляў, няўжо птушкі ў іншай краіне спяваюць па-іншаму, але выходзіць што так — па-іншаму. І гэты эфект, з аднаго боку, суб’ектыўны, з іншага — складана сказаць, наколькі не маеш рацыі. Можна сказаць, што так гучыць дом, Беларусь улетку, так «гучаць» успаміны з дзяцінства — і не памыліцца.

 

Этна-эмбіент праект Parus выклаў у сеціва новы альбом, у якім яднаецца старажытны беларускі спеў і электронная музыка
Вокладка: Саша Зелянкевіч, Барыс Зелянкевіч, Ігар Юхневіч.

 

 

Канешне, магія гэтага запісу ў некалькіх рэчах: і ў паліфаніі прыроднай фонасферы — Антон Анішчанка рабіў палявыя запісы ў беларускай вёсцы, нацыянальных парках і балотах; і ў пранікнёным спеве Ганны Сілівончык, якая, да слова, збірала беларускія песні ў этнаграфічных экспедыцыях.Тэмб голаса спявачкі, манера спяваць, маўленне — усе вельмі проста і «без прэўкрасаў», але між тым пранізліва, праўдзіва, глыбока, прыгожа. Музыкі хацелі перадаць у альбоме гукавы «космас» беларускай прасторы, і ў іх гэта атрымалася. Электронная музыка тут кампанент цалкам арганічны, бо працуе на галоўную ідэю — стварыць унікальны гукавы досвед, які суцішае, кранае ды нават кліча. Куды? Мяркую, кожнага — у свае абшары.

Этна-эмбіент праект Parus выклаў у сеціва новы альбом, у якім яднаецца старажытны беларускі спеў і электронная музыка
Ганна Сілівончык. Скрын з відэа.

Варта дадаць, што ў падтрымку альбома праект Parus выправіўся ў гастрольны тур. Сёння дуэт выступае ў Варшаве (Польшча), 9 жніўня — ва Уроцлаве (Польшча), 10 жніўня — у Празе (Чэхія), 11 жніўня — у Лейпцыгу (Германія), 14 жніўня — у Багнары (Італія).

Этна-эмбіент праект Parus выклаў у сеціва новы альбом, у якім яднаецца старажытны беларускі спеў і электронная музыка

Слухаць новы альбом Zara праекта Parus можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: