Як зараз выглядае кінатэатр «Перамога» — фотафакт

Культура
Фота: Reform.by.

На вуліцы Інтэрнацыяльнай у Мінску працягваецца рэканструкцыя кінатэатра «Перамога». Сёння помнік архітэктуры пасляваеннага перыяду набыў дах, прасоўваюцца працы па знешнім выглядзе аб’екта.

Плануецца, што ўсе вонкавыя працы будуць завершаныя да Дня горада ў верасні. Што датычыцца ўнутранай апрацоўкі, то яшчэ ў чэрвені дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан канстатаваў, што тут справа замарудзілася ў сувязі са зменай канцэпцыі аб’екта. Сышоў былы арандатар, сёння аператарам будынка выступае «Кінавідэапракат».

Як зараз выглядае кінатэатр "Перамога" - фотафакт
Фота: Reform.by.

Згодна з новай канцэпцыяй, у кінатэатры плануецца пяць залаў замест трох — будзе заўважна павялічаная колькасць пасадачных месцаў. Таксама на фасадзе «плануецца святочнае падсвятленне, якое дапаможа вылучыць будынак сярод астатніх».

Будаўнічая гатоўнасць аб’екта перавышала 50% яшчэ ў першай палове года. Па плане рэканструкцыя мусіць быць завершана да канца 2023-га.

Як зараз выглядае кінатэатр "Перамога" - фотафакт
Такі выглад мусіць мець «Перамога» па завяршэнні рэканструкцыі. Фота: spadchina.by.

Нагадаем, што падчас рэканструкцыі вядомага будынка па Інтэрнацыянальнай была выяўлена «фрэска» 1990 года з выявай вершнікаў, якую потым было вырашана дэмантаваць. Чытаць гісторыю пано можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: