Беларускі поп-рок гурт J:МОРС у ліпені выступіць у цэнтры Варшавы з незвычайным канцэртам — музыкі будуць граць на даху Chopin Boutique.
Музыкі вядомыя выступленнямі ў атмасферных месцах у розных гарадах, гэтым разам гурт вырашыў даць эксклюзіўны канцэрт у прамым сэнсе слова на вышыні — на даху варшаўскага гатэля Chopin Boutique.
«Мы рыхтуем спецыяльную акустычную праграму, таксама вас чакаюць welcome drink ды закускі і, канечне, рамантычны захад сонца», — рэкламуюць свой ліпеньскі выхад да публікі выканаўцы такіх песень як «Вікторыя», «Бывай», «1986», «Земля», «Не помирай», «Воздух» ды іншыя.
Нагадаем, што «морсы» ў лютым ладзілі кватэрнік на Дзень усіх закаханых у Варшаве, увесну бэнд гастраляваў у Кракаве і Беластоку.
Ліпеньскі канцэрт адбудзецца 7 ліпеня а 19.00 па адрасе: вуліца Смольная, 14 (ul. Smolna, 14). Квіткі можна набыць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram