«Дзеці паўсюль» (Bambini Ovunque) — такую назву мае праект каманды мінскай Школы архітэктурнага мыслення для дзяцей, які сёлета мае гонар адкрываць на пляцоўцы Замежнага павільёна 60-ю Венецыянскую біенале, заўважыў Chrysalis Mag. Хэпенінг Школы, які ладзіцца групай яе вучняў — дзяцей-мігрантаў — разам з дзецьмі з Венецыі, мае мэтай пазначыць і даследаваць праблемы дзіцяці ў сучасным свеце.
Назва праекта, які распачне працу Замежнага — незалежнага — павільёна на форуме мастацтва пераклікаецца з тэмай Венецыянскай біенале, якую агучыў нядаўна яе куратар Адрыяна Педроса — «Замежнікі паўсюль» (Foreigners Everywhere). «Дзеці паўсюль» прапануюць сваю трактоўка галоўнай тэмы.
Аўтары гэтага даследчыцка-мастацкага праекта — архітэктар Аляксандр Новікаў і мастацтвазнаўца і дызайнерка Алена Карпілава — кіраўнікі Школы архітэктурнага мыслення. Установа дадатковай адукацыі з інавацыйным падыходам да навучання была заснавана ў 2016 годзе ў Мінску, але ў 2022 годзе з-за пачатку вайны перамясцілася ў Партугалію і зараз працуе ў Лісабоне з дзецьмі ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў, большасць з якіх — мігранты. Ідэя праекта Аляксандры і Алены палягае ў тым, каб звярнуць ўвагу на асобу Дзіцяці ў сітуацыі вялікіх турбулентнасцяў. На хэпенінгу, які будзе разыграны на адкрыцці біенале, дзеці прадставяць свае новыя вулічныя гульні, да якіх могуць далучыцца і дарослыя.
Аднак хэпенінг — толькі вяршыня праекта. Таксама на біенале будзе прэзентаваны каталог гульняў, якія вучні школы збіралі і фіксавалі цягам часу. Гульні мінулых часоў, гульні, якія цяпер распаўсюджаны сярод дзяцей — гэта даследаванне, якое ладзілі самі дзеці, адлюстроўвае як праблемы грамадства адбіваюцца на светапоглядзе дзяцей, як «дарослая» рэальнасць пераламляецца ў свеце дзяцей і падлеткаў. І, развіваючы думку, што дзеці могуць сказаць праз гульню пра акутальны свет дарослых.
Венецыянская біенале распачнецца сёлета 24 красавіка і будзе працаваць па 24 лістапада.
Падрабязней пра праект можна дазнацца тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram