Гурт Gods Tower выпраўляецца ў невялікі канцэртны тур

Легенда беларускай метал-doom-сцэны гурт Gods Tower дасць некалькі канцэртаў у Польшчы. Пра гэта на сваёй старонцы паведаміў лідар слыннага калектыву Уладзіслаў Наважылаў (Лэслі Найф).

Gods Tower выступіць у лістападзе на пляцоўцы клуба Alive ва Уроцлаве, у клубе «Пашча льва» ў Гданьску, і на Scena Chmielna ў Варшаве. Спецыяльным госцем на канцэрце будзе гурт Relikt. Запланаваныя даты выступленняў: 22 лістапада — Уроцлаў, 23 лістапада — Гданьск і 24 лістапада — адпаведна Варшава.

Gods Tower грае pagan metal з элементамі epic doom. Заснаваны ў 1989 годзе ў Гомелі пад назвай Chemical Warfare, у 1992 годзе гурт змяніў назву на Gods Tower; у 1990-я яны сталі адным з самых пазнавальных беларускіх метал-гуртоў, выступаючы на ​​замежных фестывалях і гастралюючы з такімі гуртамі, як Paradise Lost, Purgatory і Cannibal Corpse. Gods Tower распаліся ў 2002 годзе; яны вярнуліся на сцэну ў 2010 годзе і з таго часу выпусцілі адзін альбом Steel Says Last (2011).

Музыкі сёлета доўга выбіраліся ў тур, і, нарэшце, здолелі. Набыць квіткі на канцэрты легенды можна тут і тут.

Пачытаць інтэрв’ю з Лэслі Найфам можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!