Графічныя рэканструкцыі Паўла Татарнікава паказваюць у Доме Ваньковічаў

Культура
Менск сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Фрагмент. Фота: reform.by.

Выстава мастака-ілюстратара Паўла Татарнікава «Дакрануцца да мінулага» працуе ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.» апошнія дні – да 10 студзеня.

Выстава невялікая: займае калідор першага паверха і складаецца з гістарычных ілюстрацый і графічных рэканструкцый гарадоў і замкаў Беларусі, заснаваных на археалагічных даследаваннях і прынцыпах гістарычнай аналогіі.

Графічныя рэканструкцыі Паўла Татарнікава паказваюць у Доме Ваньковічаў
Віцебскія Верхні і Ніжні замак. 1664. Фрагмент. Фота: Reform.by.

Незвычайна, аднак нават навуковыя рэканструкцыі і алоўкавыя эскізы-чарцяжы Паўла Татарнікава ахінуты магічным арэалам. Мастак выпрацаваў асаблівы стыль гістарычнай ілюстрацыі, можна назваць яго археалагічным неарамантызмам, улічваючы тое, колькі артэфактаў на нашай зямлі не захавалася і колькі будынкаў узноўлена ім па даследаванні іх падмуркаў.

Гэтыя ілюстрацыі можна разглядаць з лупай, бо на іх, акрамя архітэктуры, з’яўляюцца мілыя і непасрэдныя сведчанні тагачаснага мясцовага жыцця ­– ад выяў знакавых персанажаў да сцэнаў палявання, народных святаў і свецкіх баляў ці нават коцікаў, што апанавалі друкарню. Кожная такая ілюстрацыя, акрамя канкрэтных фактаў, утрымлівае і стварае асаблівую атмасферу ўрачыстай будзённасці мінулага жыцця.

Графічныя рэканструкцыі Паўла Татарнікава паказваюць у Доме Ваньковічаў
Менск сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Фрагмент. Фота: Reform.by.
Графічныя рэканструкцыі Паўла Татарнікава паказваюць у Доме Ваньковічаў
Менск сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Фрагмент. Фота: Reform.by.

Асабліва цікава разглядаць кавалачкі старога Мінска ў самім будынку Дома Ваньковічаў ­– і вось жа ён, ­Дом Ваньковічаў, на ілюстрацыях Татарнікава — звычайная жылая сядзіба на Валоцкай вуліцы, насупраць дома Сапегаў і непадалёк ад Дамініканскага кляштара.

Павел Татарнікаў распачаў свой праект мастацка-гістарычнай рэканструкцыі гарадоў Беларусі больш за пятнаццаць гадоў таму. Спачатку гэтыя малюнкі рабіліся па поклічы душы і не прызначаліся для нейкага выдання, аднак паступова ён стаў уводзіць гэтыя ілюстрацыі ў кнігі пра мінулае.

Графічныя рэканструкцыі Паўла Татарнікава паказваюць у Доме Ваньковічаў
Замак «Белы Ковель» у Смалянах. 1638. Фота: Reform.by.

Падчас графічных рэканструкцый аўтар выкарыстоўвае навуковыя даследаванні археолагаў-урбаністаў, рэстаўратараў і гісторыкаў, да якіх звяртаецца па кансультацыі. Захаваліся архітэктурныя планы і матэрыялы, дзякуючы якім можна ўзбагаціць малюнак адметнымі дэталямі.

Графічныя рэканструкцыі Паўла Татарнікава паказваюць у Доме Ваньковічаў
Камянец. ХІІІ стагоддзе. Фота: Reform.by.
Графічныя рэканструкцыі Паўла Татарнікава паказваюць у Доме Ваньковічаў
Камянец. ХІІІ стагоддзе. Фрагмент. Фота: Reform.by.

На выставе, акрамя старога Мінска, можна ўбачыць Верхні і Ніжні замкі Віцебска ХVІІ стагоддзя, замак «Белы Ковель» у Смалянах, Мядзельскі замак ХVІ стагоддзя, Гародню, Мір, Слуцк, Ваўкавыск, Берасце, Камянецкую вежу са злучаным з ёй умацаванымі паселішчамі. Некаторыя алоўкавыя эскізы суправаджаюцца аўтарскімі нататкамі – і мы можам асэнсаваць пласт аўтарскай працы, што ляжыць за гэтымі выявамі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: