«Даюць рады!» — з такім воклічам прыхільнікі двух беларускіх гуртоў — Relikt i Gods Tower — «адрываліся» на канцэрце ва Уроцлаве — у мясцовым клубе Alive. 22 лістапада прагрэсіўны фолк-рок бэнд і легенда беларускай метал-doom сцэны далі першы канцэрт у невялікім канцэртным туры па Польшчы.
У першай частцы канцэрта выступаў Relikt з іх атмасфернымі фолк-рокавымі кампазіцыямі. Гэта былі паўнавартасныя музычныя ландшафты, якія аказваюць моцнае ўражанне менавіта ў жывым выкананні. Гучалі кампазіцыі, у тым ліку з альбома «Дрэва жыцця» — «Надоело», «Татачка», «Цёмна ночка», вядомыя хіты, але на наш густ, асабліва ўдалася «Туман у мора».
Gods Tower з’яўляліся хэдлайнерамі канцэрта: іх чакалі, на іх шлі — і дачакаліся. Гурт выдаў «на гара» спачатку свежыя песні, а потым пайшлі старыя хіты: Civilization, An eye for an eye, Rising Arrows, Evil, Heroes die young… Фантастычнае гітарнае сола прагучала ў Twilight Sun! У цэлым гурт на чале з Лэслі Найфам прадэманстраваў выдатную форму, пераканаўшы, што Gods Tower па-ранейшаму трымаюць статус легенды.
Калектыў неаднаразова выклікалі на «біс», публіка скандавала: «Лэслі!», «Jeszcze jedna!», «Жыве Беларусь!».
Наступныя даты канцэртаў калектываў: 23 лістапада – Гданьск, клуб «Пашча льва», 24 лістапада – Варшава, Scena Chmielna.
Пачытаць інтэрв’ю з лідарам Gods Tower можна тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: