На лекцыі «Баталістыка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVIII стагоддзях» гісторык Мікола Волкаў раскажа пра ўвасобленне бітваў Вялікага Княства Літоўскага ў творах мастацтва.
Здабыццё перамогі ў бітве было толькі часткай поспеху. У эпоху Вялікага Княства Літоўскага важным элементам ваеннай перамогі было яе ўслаўленне. Адным з элементаў гэтай практыкі была баталістыка – жанр жывапісу, прысвечаны тэмам вайны і ваеннага жыцця.
Нягледзячы на невялікую колькасць захаваных карцін гэты жанр быў дастаткова развіты на нашых землях, а адлюстраванні ваенных падзей XVI–XVIII стагоддзяў адкрываюць для нас яскравыя вобразы мінулага.
Дата: 9 студзеня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Хаб «Новая зямля» (Wyszyńskiego, 6A), Беласток
Уваход вольны, ахвяраванні вітаюцца.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: