«Ты — аматар беларускага прыгожага пісьменства? Лепш за ўсіх расказваў вершы святому Мікалаю? Хочаш давесці хараство роднага слова ўсяму свету і нават крыху манетызаваць яго пры гэтым? Гэты конкурс дакладна для цябе!» — заахвочваюць на сайце фундацыі Tutaka.
Патрабаванні для ўдзелу наступныя: трэба запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць на пошту konkurs@tutaka.org да 31 студзеня 2024 г.
Найлепшыя выканаўцы сустрэнуцца на тэатральнай сцэне Беластока, дзе 21 лютага 2024 г. адбудзецца ўрачысты фінал.
Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды.
Падрабязнасці і анкета ўдзельніка на сайце фундацыі Tutaka.
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram