«Франкенштайн» Мэры Шэлі з’явіўся ў беларускай аўдыяверсіі

Культура
Фота: lit_bel

У сеціве з’явілася новая беларуская аўдыякніга «Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй» Мэры Шэлі, агучыў кнігу праект «Кніжны воз».

Навукова-фантастычны раман і адзін з найлепшых узораў готыкі быў апублікаваны ў 1818 годзе. Аўтарка скончыла рукапіс у 19 гадоў. За 100 гадоў з’явілася безліч экранізацый і пастановак, а сам Франкенштайн даўно выйшаў за межы персанажа кнігі.

Пераклад з англійскай Марыны Дзергачовай. Папяровая кніга пабачыла свет у Мінску ў выдавецтве «Кнігазбор» у 2016 годзе.

Раман рэкамендаваны для праслухоўвання людзям, старэйшым за 12 гадоў.

Слухаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: