У Нацыянальным запаведніку «Кіева-Пячэрская лаўра» ад нядаўняга часу захоўваецца фрагмент сцяны з графіці Бэнксі, дэмантаваны з разбуранага расійскімі ракетамі дома ў Гастомелі Кіеўскай вобласці, паведамляе міністэрства культуры і стратэгічных камунікацый Украіны.
На графіці намаляваная жанчына ў халаце, з бігудзі на галаве і ў процігазе перад абгарэлым акном. Яна быццам гатовая патушыць полымя — метафара барацьбы ўкраінцаў з агнём вайны, распаленым расійскай агрэсіяй.
Гэта выява стала адным з самых вядомых сімвалаў міжнароднай падтрымкі Украіны.
Асаблівае значэнне гэты экспанат набывае дзякуючы суседству са старажытнарускім графіці XI стагоддзя — жартаўлівым шаржам на аднаго з будаўнікоў Успенскага сабора. Гэты старажытны малюнак выявілі падчас разбору руін сабора ў 1950-х гадах.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram