Фестываль сыру, прысвечаны космасу, і канцэрт Стаса Міхайлава. У Гродне своеасабліва адзначылі 896-годдзе горада

Культура
Стас Міхайлаў. Фота: tochka.by

Гродна споўнілася 896 гадоў. З гэтай нагоды 7 верасня ў горадзе прайшло маштабнае гарадское свята. У праграме былі фестываль вулічных тэатраў і тэатраў батлейкі, сырныя дэгустацыі, модныя паказы і многае іншае. Хэдлайнерам свята стаў народны артыст Расійскай Федэрацыі Стас Міхайлаў.

«Расійскі артыст прыехаў павіншаваць абласны цэнтр з Днём горада», — пішуць з гонарам мясцовыя газеты. Нагадаем, што Гродна, перш чым стаць абласным цэнтрам, быў каралеўскім горадам з багатай гісторыяй і ўнікальнай архітэктурай, помнікі якой захаваліся да нашага часу.

«Стас Міхайлаў стаў галоўнай зоркай святкавання 896-годдзя абласнога цэнтра», — піша іншае рэгіянальнае выданне. То-бок ва ўсёй багатай гродненскай гісторыі і культурнай спадчыне ў арганізатараў не знайшлося падзей больш цікавых за выступ папулярнага спевака з суседняй дзяржавы.

«Расійскія зоркі зачасцілі ў беларускія гарады: зусім нядаўна Вольга Бузава выступіла на свяце Ліды, куды прыйшлі 100 тысяч чалавек. Цяпер гродзенцам прыйшлося даказваць, што яны ўмеюць «адпальваць» не горш», — піша яшчэ адно рэгіянальнае выданне.

У сацсетках зладзілі невялікую спрэчку, дзе было больш людзей, — у Гродне ці Лідзе. А на ютуб-канале «Мне таксама не падабаецца» з нагоды канцэрта Вольгі Бузавай, якая выступіла на Дні горада ў Лідзе і сабрала (паводле яе заявы) больш за 100 тысяч гледачоў, абмеркавалі, як да гэтага ставіцца і ці нармальна хадзіць на Z-артыстаў.

Музычны крытык Аляксандр Чарнуха патлумачыў, што «беларусы заўсёды хадзілі на Вольгу Бузаву, хадзілі на іншых спевакоў і спявачак, проста цяпер у іх менш выбару на каго хадзіць, на каго купляць свае квіткі, таму яны ходзяць на тое, што ім прапануюць». «Масавая культура таксама розная, Тэйлар Свіфт — гэта таксама масавая культура» — патлумачыла вядучая Жэня Сугак. «Калі Тэйлар даедзе да Ліды, то тады і будзем размаўляць», — адказала прадзюсарка Кацярына Раецкая.

Нагадаем, што народны артыст Расійскай Федэрацыі Стас Міхайлаў падтрымаў поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну і публічна выказаў меркаванне, што ўсе артысты, якія пакінулі краіну, павінны прыпаўзці на каленях і цалаваць ногі, каб ім даравалі. Ала Пугачова ў сваіх сацсетках адрэагавала на заяву Стаса Міхайлава, назваўшы артыста «муда..м».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: