Фестываль этнакультур чатырох нацый прайшоў у Вільні — фотафакт

Летні фестываль этнакультур «etnoARTvė festivalis», арганізаваны беларускай культурніцкай прасторай CreateCulture, прайшоў у CVI парку літоўскай сталіцы. На імпрэзе была прадстаўленая культура чатырох нацый – беларускай, украінскай, літоўскай і яўрэйскай, піша радыё «Рацыя».

Скрын відэа.

Падчас фэсту ладзілі традыцыйныя літоўскія і беларускія танцы ад клуба «Ойра» і клуба сацыяльных танцаў «Валошка». Выступаў гурт «Касары» з Варшавы, гучала дынамічная музыка ад Rakija Klezmer Band і DJ-сет Soft Corps. Таксама прайшлі майстар-класы для дзяцей і дарослых.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.