Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе ў Вільні, Берліне, Варшаве, Познані і анлайн. Абвешчаны прыём заявак

Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova 2024 адбудзецца ў кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце, — паведамілі на сайце фэсту.

Тэма гэтага года — між берагамі.

Даты і месцы правядзення:

  • Вільня: 5-6 кастрычніка (дэдлайн падачы заявак: 5 верасня)
  • Берлін: 19-20 кастрычніка (дэдлайн падачы заявак: 19 верасня)
  • Анлайн: 2-3 лістапада (дэдлайн падачы заявак: 3 кастрычніка)
  • Варшава: 16-17 лістапада (дэдлайн падачы заявак: 17 кастрычніка)
  • Познань: 30 лістапада — 1 снежня (дэдлайн падачы заявак: 31 кастрычніка)

Запрашаюць аўтараў, інтэлектуалаў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў і дызайнераў. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку, прайшоўшы папярэднюю рэгістрацыю на сайце pradmova.eu.

Дэдлайн прыёму заявак розны для кожнай пляцоўкі.

З 2018 году фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova праходзіў пяць разоў, з апошнія два — па-за межамі Беларусі. Імпрэза задэклараваная як месца сустрэч: беларускай кнігі — з яе чытачамі; лідараў думкі і майстроў слова — са сваёй аўдыторыяй; класікі — з яе новым прачытаннем і актуалізацыяй, культурных інавацый — з адэкватнай ацэнкай і пашырэннем, а саміх беларусаў, незалежна ад сённяшняй лакацыі, — з уласнымі мовай і культурай як крыніцай самапазнання і самапавагі, — перад выклікамі новага часу, у еўрапейскім і сусветным кантэксце, у свабоднай творчасці, у дыялогу і паразуменні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: