Фестываль дакументальнай і арт-фатаграфіі PhotoArtDoc аб’явіў шортлістараў дзвюх конкурсных праграм

Культура
Скрын з сайта.

PhotoArtDoc — фестываль фатаграфіі з тэматыкай на мяжы дакументалістыкі і мастацтва, заснаваны Беларускай незалежнай асацыяцыяй фатографаў (BIPA), агучыў шорт-лісты дзвюх конкурсных намінацый. У закрытай адукацыйнай намінацый, у якой удзельнічалі праекты толькі беларускіх фатографаў, вызначыліся дзевяць шортлістараў. У адкрытым конкурсе ў шорт-ліст былі абраныя адзінаццаць праектаў фатографаў і фатаграфічных групаў з пяці краін: Малдовы, Італіі, Расіі, Беларусі, Арменіі і Германіі.

Нагадаем, што фестываль PhotoArtDoc, які ладзіць створаная ў верасні 2023 года Беларуская незалежная фатаграфічная асацыяцыя, складаецца з дзвюх частак: адукацыйнай і конкурснай.

Першая катэгорыя ўзяла старт у красавіку гэтага года, і ў яе межах беларускія фатографы разам з ментарамі цягам некалькі месяцаў працавалі для персанальнымі праектамі. У выніку на суд журы, у які ўвайшлі беларускія куратары, мастацтвазнаўцы, журналісты, былі прадстаўлены 22 праекты. У шорт-ліст эксперты вылучалі дзевяць з іх.

Фестываль дакументальнай і арт-фатаграфіі PhotoArtDoc аб’явіў шортлістараў дзвюх конкурсных праграм

Такім чынам, шорт-ліст адукацыйнай намінацыі выглядае так (адзначым, што частка фатографаў скарысталася псеўданімам):

  • Сафія Жукавец
  • Наста Бекарава
  • Максім Багдановіч
  • Ганна Гер
  • Аляксей Карамазоў
  • Арцём Мельніковіч
  • Тоня Сідорава
  • Таццяна Чыпсанава
  • Cottonyevil
  • Jana Shnipelson

Што датычыцца адкрытай намінацыі, то яна мела на ўвазе ўдзел у конкурсе праектаў фатографаў з розных куткоў свету. Аўтарам, якія працуюць у арт- і дакументальнай фатаграфіі, была прапанаваная тэма для выказвання — «Сваё месца». Як вынік у адкрытай катэгорыі арганізатары атрымалі 230 заявак ад аўтараў з 40 краін, што вымусіла сябраў журы ладзіць адбор у некалькі этапаў. І ў шорт-ліст конкурсу ў рэшце рэшт камандай міжнароднага журы былі ўключаны 11 фотасерый.

Спіс шортлістараў адкрытага конкурсу выглядае так:

  • Maria Vittoria Desiato (Італія)
  • Scianna Giuseppe (Італія)
  • Дуэт Караліна Дутка і Валянцін Сідзенка (Малдова)
  • Юлія Алтухава (Расія)
  • Анастасія Каркоцкая (Арменія)
  • Яўген Камолоў (Расія)
  • Павел Крычко (Беларусь)
  • Наталля Лазінская (Расія)
  • Наталля Парфёнава (Малдова)
  • Святлана Станкевіч (Беларусь)
  • Аляксандра Штайнепрайс (Германія)

Неўзабаве арганізатары фестывалю аб’явяць пераможцаў дзвюх намінацый.

Мэтай фестываля PhotoArtDoc з’яўляецца стварэнне аб’яднаўчай платформы, якая дазволіць аднавіць сувязі паміж беларускімі фатографамі, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну, і тымі, хто працягвае жыць і працаваць у Беларусі. Таксама заснавальнікі форуму на чале з фатографам, культурным дзеячам Сяргеем Міхаленкам лічаць, што культура і арт-асяродак не маюць межаў — і таму адна з намінацый конкурсу мае міжнародны статус і адрасавана ўсім аўтарам без прывязкі да месца жыхарства.

Фінальная выстава фестывалю фатаграфіі мусіць адбыцца напрыканцы года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: