Фестываль беларускай фатаграфіі PhotoArtDoc аб’явіў аб конкурсе праектаў

Культура
Скрын з сайта Фестывалю Фатаграфіі.

Фестываль беларускай фатаграфіі PhotoArtDoc абвесціў конкурс праектаў, у якім могуць прыняць удзел аўтары з усяго свету. Тэма адкрытага конкурсу 2024 года — «Сваё месца».

Нагадаем, што фестываль беларускай фатаграфіі ладзіць створаная ў верасні 2023 года Беларуская незалежная фатаграфічная асацыяцыя. PhotoArtDoc складаецца з дзвюх частак: адукацыйнай і конкурснай. Першая ўзяла старт у красавіку гэтага года, зараз арганізатары адкрылі прыём заявак у адкрытую конкурсную праграму фестывалю.

«На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва перамяшчэнне людзей было неад’емнай часткай цывілізацыі, — робяць уводзіны ў тэму конкурсу куратары праекта. — Будзь то вымушанае перасяленне з-за канфліктаў і катастроф ці добраахвотнае імкненне да новага пачатку, — змена месца жыхарства непазбежна ўплывае на нашу ідэнтычнасць і самаўспрыманне. А часам, нават застаючыся на месцы фізічна, мы можам адчуваць сябе чужымі, губляючы пачуццё прыналежнасці. У сучасным свеце гэтая тэма асабліва актуальная, у святле пытанняў ідэнтычнасці і самавызначэння. І пошуку свайго месца ў розных маштабах — ад кола сям’і і лакальнай супольнасці да больш глабальных узроўняў соцыуму і свету».

PhotoArtDoc запрашае як фатографаў, так і мастакоў, якія працуюць з фатаграфіяй, адлюстроўваюць прапанаваную тэму. Поле для інтэрпрэтацый і аўтарскага выказвання — вельмі шырокае. «Сваё месца» — уключае ўсе ўзроўні, ад фізічнай прасторы і сацыяльнага асяроддзя да ўнутранага адчування сябе ў свеце.

Пераможцаў вызначыць кампетэнтнае міжнароднае журы, якое на першым этапе сфарміруе шорт-ліст да 10 фотапраектаў. А далей з праектаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, будуць вызначаны пераможцы з размеркаваннем па месцах — першае, другое і трэцяе.

Апошні тэрмін падачы заявак да 7 верасня 2024 года.

PhotoArtDoc — Фестываль Фатаграфіі з тэматыкай на стыку дакументалістыкі і мастацтва.

«Запускаючы PhotoArtDoc, мы імкнемся сабраць на адной пляцоўцы беларускіх фатографаў розных пакаленняў, якія раз’ехаліся па розных краінах і тых, хто працягвае жыць і працаваць у Беларусі, — тлумачыць канцэпцыю падзеі куратар фестывалю, фатограф Сяргей Міхаленка.— Так, сітуацыя зараз склалася так, што беларускі фотаздымак перажывае няпростыя часы. Многія аўтары былі вымушаны з’ехаць з Беларусі, што прывяло да істотнай атамізацыі фатаграфічнай супольнасці, якая толькі пачала фармавацца.

PhotoArtDoc — гэта ўвасабленне нашых намаганняў па стварэнні аб’яднаўчай платформы, якая дазволіць аднавіць сувязі і будзе спрыяць пераемнасці».

Фінальная выстава Фестывалю Фатаграфіі плануецца ў Вільні ўвосень 2024 года.

Даведацца больш пра фестываль і адкрыты конкурс можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: