«Дзённік Анастасіі», адзін з самых запамінальных фільмаў «Паўночнага ззяння» 2023, з’явіўся ў анлайн-кінатэатры VODBLISK

«Дзённік Анастасіі» Максіма Буйніцкага — дакументальная споведзь беларускай мастачкі ў эміграцыі — з’явіўся на платформе VODBLISK.

«Дзённік Анастасіі» — дакументальная стужка пра беларускую мастачку Анастасію Рыдлеўскую, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі разам са сваім мужам Аляксеем. Яны штодня сутыкаюцца з цяжкасцямі эміграцыі, але, нягледзячы ні на што, захоўваюць сваё каханне і сваю вялікую мару. Фільм атрымаў Спецыяльную згадку на «Паўночным ззянні».

Стужка ідзе на рускай мове з англійскімі і літоўскімі субцітрамі.

«Дзённік Анастасіі» можна паглядзець бясплатна з тэрыторыі Беларусі і за 5$ з тэрыторыі іншых краін.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!