«Дзецюкі» выйшлі з лесу ў Менску

Культура
Фота: @Dzieciuki

Што спяваюць «Дзецюкі»? Калі каротка, то пра гэта вось усё:

«У лесе вольным жыць,
І камуністаў біць!».

«Лясныя браты»

Працытаваныя радкі – з адзінага хіта, які не прагучаў са сцэны. Відаць, умова службоўцаў, якія выдаюць гастрольнае пасведчанне ці ўладальнікаў клубу «Рэспубліка», дзе ладзіўся выступ. Хоць на канцэрце былі і БЧБ-сцягі на сцэне, і «Жыве Беларусь!» ў зале, і прамовы вакаліста Алеся Дзянісава з недвухсэнсоўным намёкам на супраціў рэпрэсіўным захадам уладаў. Напрыканцы Алесь нават падкрэсліў, што калі пасля гэтага канцэрта гурт зноў на тры гады забароняць у Менску, цяперашняя сустрэча была недарэмнай.

А вось яшчэ адзін хіт «Дзецюкоў», які дэманструе нам не толькі вобразы гісторыі, але звязвае слухачоў непасрэдна з сучаснасцю – з тэмай Курапат. «Сумнае рэгі». На гэтай песні тыя гледачы, хто сядзеў, усталі са сваіх месцаў (большасць і так былі на нагах). Мелодыя рэгі, а словы гімну-рэквіему:

«Не жаўнеры то былі – гэта былі каты,
Што на чорных варанках звозілі ў Курапаты.
У ямы там бязвінных тышчамі кідалі,
Перад тым як кінуць, у патыліцу стралялі».

«Сумнае рэгі»

Музыкі гурту даўно на сцэне, але менскай публіцы вядомы толькі ў прасунутай тусоўцы, збольшага генерацыі маладзейшай за тых, хто калісьці фанацеў за беларускі рок у 1990-х. Пад назвай «Дзецюкі» хлопцы граюць ад 2012 году.

Здавалася б: бальшавікі, балахоўцы, чорныя варанкі – ці можа тэма гісторыі цікавіць сучаснага маладога чалавека на столькі, каб заплаціць немалыя па беларускіх мерках грошы (плюс-мінус дваццаць рублёў), каб пайсці паслухаць на канцэрце гістарычны экскурс? На «Дзецюках» быў поўны танцпол і досыць шмат занятых месцах у столікавай зоне. Калі б арганізатары сачылі за рэлігійнымі календарамі, і зрабілі імпрэзу не на праваслаўны Вялікдзень, думаю, людзей было б яшчэ болей. Усе разумеюць, што за гістарычнымі вобразамі стаяць праблемы сённяшняга дня. Неабходнасць дэкамунізацыі і дэкаланізацыі Беларусі, калі казаць у навуковым стылі.

«Дзецюкоў» дазволілі, цяпер цікава будзе паглядзець як надоўга. Дзяржаўныя ідэолагі хістаюцца, а караван беларускай нацыянальнай ідэі рушыць.

Новы кліп «Калi над лугам бусел праляцеў..»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: