Дзе на Вялікдзень пройдзе імша па-беларуску? Варшава, Вільня, Мінск

Напярэдадні Вялікадня сабралі гарады і месцы, дзе адбудуцца святочныя набажэнствы па-беларуску.

Кракаў

У суботу, 30 сакавіка, у грэкакаталіцкай Царкве Узвіжання Святога Крыжа служаць боскую літургію да Вялікадня па-беларуску.

Дата: 30 сакавіка

Час: 16.00 (час мясцовы).

Месца: Parafia greckokatolicka p.w. Podwyższenia Krzyża Świętego (Вісла, 11).

Варшава

У нядзелю, 31 сакавіка, у Царкве Успення Прасвятой Багародзіцы служаць велікодную грэка-каталіцкую (уніяцкую) службу на беларускай мове.

Дата: 31 сакавіка

Час: 15.30 (час мясцовы)

Месца: Cerkiew Zaśnięcia Najświętszej Marii Panny (Мядовая, 16).

Беласток

Асвяціць стравы на велікодны стол па-беларуску можна будзе ў суботу каля 12:00-12:15 у Парафіі Маці Божай з Гвадэлупы.

Святая імша на Вялікдзень па-беларуску пачнецца 31 сакавіка а 13:00.

Плануецца супольнае святкаванне Вялікадня ў нядзелю пасля святой Імшы па-беларуску на прыродзе.

Месца: Парафія Маці Божай з Гвадэлупы (вуліца Уроцлаўска, 8).

Вільня

Парафія Святога Барталамея ў Вільні запрашае на Пасхальны Трыдуум па-беларуску. Закранем бягучыя мерапрыемствы:

Асвячэнне страваў на Велікодны стол – Вялікая Субота, 30 сакавіка, 10:00 і 12:00.

Літургія Пасхальнай Вігіліі з працэсіяй Зьмёртвыхпаўстаньня – Вялікая Субота, 30 сакавіка, 23:00.

Служба Божая ў Нядзелю Зьмёртвыхпаўстаньня – 12:00.

Актава Пасхі (01.04.2024 — 07.04.2024).

Велікодны Панядзелак – 1 красавіка, 10:00 і 12:00.

Аўторак – Пятніца – 18:00.

Нядзеля Божай Міласэрнасці – 10:00; 12:00.

Месца: Парафія Святога Барталамея ў Вільні (Užupio g., 17A).

Мінск

Традыцыйна на беларускай мове ладзяцца ўсе службы ў Касцёле Святога Роха.

Расклад набажэнстваў на свята такі:

Асвячэнне страў на Велікодны стол 30 сакавіка адбудзецца кожную гадзіну ад 10.00 да 18.00.

Пасхальная Вігілія пачнецца а 21.00.

31 сакавіка – Вялікдзень – Нядзеля Змёртвыхпаўстання пана.

Рэзурэкцыя – 7.00.

Урачыстая Святая Імша – 9.00, 11.00.

Пасля кожнай Імшы асвячэнне страў на велікодны стол.

Месца: Парафія святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44-А).

Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

Святыя імшы ў касцёле на Плошчы Свабоды гэтаксама ладзяцца па-беларуску. Ды ў пэўныя часы па-польску. (Падрабязней расклад набажэнстваў можна глядзець тут.)

Заўтра, 30 марта, асвячэнне страў на Велікодны стол пачнецца а 8.00 і будзе кожныя паўгадзіны.

Пасхальная Вігілія — 21.45.

Святая Імша з рэзурэкцыйнай працэсіяй 31 марта — на Вялікдзень — пачнецца а 07:00.

Урачыстыя Святые Імшы — 10:00, 11:30, 13:00, 15:00, 18:30, 20:00.

Месца: Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Плошча Свабоды, 9).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!