Да 105-х угодкаў БНР выйшаў другі том «Айчыны» Уладзіміра Арлова

Фонд Kamunikat.org да 105-х угодкаў БНР выдаў дзве кнігі Уладзіміра Арлова, адна з іх — «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча», працяг вядомай кнігі Арлова, якая выйшла ў Беларусі трыма выданнямі, а ў 2022 годзе ўладамі Беларусі прызнаная «экстрэмісцкай», — паведамляюць на сайце kamunikat.org.

Другая кніга — «Імёны Свабоды», у ёй на 900 старонках змешчаныя 410 аповедаў пра герояў змагання за свабоду.

Прэзентацыя новых кніг ужо прайшла ў Беластоку.

Наступная прэзентацыя адбудзецца ў Гданьску 25 сакавіка з 12:00 да 16:00 падчас Кірмашу беларускай літаратуры ў Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці (зімовы сад).

А таксама ў Варшаве — 26 сакавіка ў 16:00 на сустрэчы «Святкуем Дзень Волі разам з Уладзімірам Арловым!». Witryna Domu Wschodniego, Płac Konstytucji, 6.

Кнігі можна таксама замовіць праз e-mail (shop@kamunikat.com) і на сайце.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.