Да 100-годдзя Васіля Быкава Скарынаўская бібліятэка запланавала чытанні. Далучыцца можна праз Zoom

19 чэрвеня споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава — сусветна вядомага аўтара ваеннай прозы, публіцыста, незалежніка, па-сапраўднаму народнага пісьменніка Беларусі. Яго называлі сумленнем нацыі. А таксама апошнім рэалістам, — пішуць у анатацыі да падзеі.

У суботу, 15 чэрвеня, у Скарынаўскай бібліятэцы ўшануюць памяць Васіля Быкава, падзеляцца думкамі пра яго жыццё і творчасць і пачытаюць улюбёныя тэксты.

Імпрэза пройдзе ў гібрыдным фармаце, далучыцца праз Zoom можна будзе па спасылцы.

Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS, а таксама праз Zoom.

Калі: субота, 15 чэрвеня 2024 года, пачатак а 15:00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!