Якія праблемы сёння хвалююць дзеячаў беларускай культуры і як іх можна вырашыць — такое даследаванне запусціў Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі пра падтрымцы медыяпраекта Sekktor. У яго межах прадстаўнікоў арганізацый, якія працуюць у сферы беларускай культуры, запрашаюць прыняць удзел у ананімным апытанні.
Анкета, якую прапануе запоўніць Цэнтр, прызначана для апытання прадстаўнікоў культурніцкіх арганізацый любога кшталту: грамадзянскай супольнасці, нефармальных ініцыятыў і культурных кампаній, творчых саюзаў і калектываў, камерцыйных арганізацый, устаноў культуры і іншых формаў.
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі гарантуе, што ўся атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе, ніякія даныя, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу ці арганізацыю, не будуць апублікаваны.
Мэта даследавання — прасачыць стан і развіццё арганізацый і ініцыятыў, якія дзейнічаюць у полі беларускай культуры сёння.
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі — беларускі незалежны think-tank, заснаваны ў сакавіку 2010 года. Арганізацыя ўваходзіць у структуру Міжнароднай НВА «ЕўраБеларусь». У мэтах Цэнтра — даследаванне працэсаў еўрапейскай трансфармацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства і Усходняй Еўропы. Сярод асноўных прадметных сфераў даследаванняў і аналітыкі ініцыятывы не толькі палітыка-эканамічныя трансфармацыі, але і трансфармацыі ў гуманітарных сферах: адукацыі, культуры, якасць і лад жыцця, развіццё грамадзянскай супольнасці.
Запоўніць анкету на беларускай мове можна тут.
На рускай — тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram