Цэнтр беларускай салідарнасці выдаў кнігу, прысвечаную найноўшай гісторыі Беларусі

Главное

Цэнтр беларускай салідарнасці выдаў кнігу «IMBY» Паўла Валатовіча, прысвечаную найноўшай гісторыі Беларусі. Прэзентацыі выдання прайшлі ў Варшаве, Вільні і Нью-Ёрку.

Кніга запрашае чытачоў успомніць першыя 15 гадоў незалежнасці Беларусі праз прызму падзей, людзей і з’яў, адлюстраваных у газетах, кнігах, музычных альбомах і канцэртах, фільмах, спартыўных матчах, а таксама ў надпісах на плакатах і ўлётках на слупах. У гэтым унікальным выданні сустрэнуцца «Тры чарапахi» і «Здравствуй, чужая милая», «Прессбол» і «Музыкальная газета», РНЕ і Партыя аматараў піва, «Модум» и Velcom, тур Уладзіміра Ухцінскага і тур «Выбірай-2001», вяселле Валянціна Бялькевіча і аварыя Аляксандра Глеба, адкрыццё першага McDonald’s і закрыццё апошняга «Хутка-смачна», гол Сяргея Герасімца і гол Уладзіміра Копаця, візіт Біла Клінтана і сварка Аляксандра Лукашэнкі з амерыканскімі пасламі, адкрыццё новай лініі метро і закрыццё Ліцэя Коласа.

Набыць выданне можна будзе на Варшаўскім кірмашы гістарычнай кнігі, які пройдзе на наступным тыдні ў Каралеўскім замку. Таксама кніга даступная для замовы па спасылцы.

Пісьменнік-нонфікшн Павел Валатовіч вядомы сваімі працамі «От Паниковки до Шайбы», прысвечанай рэтраспектыве тусовачнага Мінска 1990-х, і біяграфіяй групы Neuro Dubel «Огромная тень дождевого червя».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: