ЧынЧыны падвялі вынікі Адзінага дня галасавання: «Дзе вы сёння пакінулі сваю галачку?»

Сатырычны дуэт ЧынЧынаў — акцёры Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч у вобразе руплівых чыноўнікаў Сяргея Мікалаевіча і Мікалая Сяргеевіча — пракаментавалі высокую яўку беларусаў на выбарчыя ўчасткі 25 лютага.

«97% неабыякавых грамадзянаў зрабілі свой правільны выбар пры звышвысокай яўцы ў 112%», — у духу Цэнтрвыбаркама падвялі яны вынікі Адзінага дня галасавання.

Гэтаксама дуэт няўрымслівых бюракратаў правёў у сваім тэлеграм-канале ананімную апытанку: «Дзе вы сёння пакінулі сваю галачку?». Прапаноўваліся варыянты:

  • за Беларусь;
  • за мірнае неба;
  • за пагром зажэрлых буржуйчыкаў;
  • дома.

Найбольшую колькасць галасоў набраў апошні радок.

ЧынЧынЧанэл – гэта праект вострай сатыры і пародыі ад беларускіх акцёраў Міхаіла Зуя і Дзмітрыя Есяневіча сумесна з рэжысёрам Андрэем Кашперскім. Праект вядомы выпускам сатырычных ролікаў на Ютуб-канале; серыяй інтэрв’ю з вядомымі беларускімі дзеячамі культуры – «ЧынЧыны на дыван», навагоднім мюзіклам «ЧынЧыны ў краіне цудаў», фільмам «Чинчины пролетели кукушкой», серыялам «ЧынЧыны ў мундзірах».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.